РЕКОМЕНДУЕМ

ПРЯМОЙ ЭФИР
ОТЗЫВЫ
Опросы

НОВОСТИ

Группы

0
compas 25.04.2012
15:04
сообщений:24
откуда:Минск

Спектакль «Маё сэрца б'ецца»

1 і 2 чэрвеня ў межах праекта “У абарону жыцця!” ў Мінску будзе прадстаўлены музычны спектакль “Маё сэрца б’ецца”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.
Арганізатары праекта “У абарону жыцця!” ўжо на працягу васьмі гадоў імкнуцца ўзняць свой голас у абарону ненароджаных дзяцей – адной з самых бездапаможных катэгорый грамадства.
У 2009 годзе адбылася прэм’ера спектаклю “Маё сэрца б’ецца”. У чэрвені гледачы пабачаць яго пашыраную версію, над якой старанна папрацаваў вядомы беларускі актор і рэжысёр Павал Харланчук. Разам са сваёй жонкай Ганнай яны зыграюць галоўныя ролі ў гэтай пастанове.
Галоўныя дзеючыя асобы спектаклю – дзеці. Яны навучаюцца ў Нябеснай Школе, чакаючы свайго нараджэння. Кожны з іх ужо ведае, кім павінен стаць на зямлі. А пакуль іх галоўная задача – добра падрыхтавацца да свайго выпускнога, старанна вывучыць нялёгкую навуку жыцця. Ці ўсе з іх могуць здзейсніць сваю мару?
http://savelife.by/

Спектакль адбудзецца ў Маладзёжным тэатры эстрады:
01 чэрвеня ў 19:00,
02 чэрвеня ў 11:00 i 19:00.
Кошт квіткоў: ад 15.000 да 30.000 р.
Квіткі можна набыць у касе Тэатра, а таксама ў кропках продажу KVITKI.BY.
Пока нет ответов.


Ждете малыша? Присоединяйтесь!
Детский садик. Обсуждаем
II Фитнес vs ЭМС
Встречаем 2017
Хочешь билеты на Новогоднее представление?