Малы Трасцянец: выстаўка-хроніка маштабнага злачынства

7 чэрвеня 2018 года а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) адкрыецца інфармацыйна-дакументальная выстаўка «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».



Арганізатары − Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, фонд «Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы» і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Беларуска-нямецкі выставачны праект заклікае аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова адлюстроўвае, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінуўшых. Разам з гэтым, распавядае аб месцах масавага знішчэння і тых, хто здзяйсняў зверства. 

Выстаўка складаецца з 18 раздзелаў, якія прадстаўляюць Малы Трасцянец як месца злачынства і месца памяці. Асобныя раздзелы прысвечаны ўрочышчу Благаўшчына, дзе адбываліся масавыя растрэлы, «Аперацыі 1005», забойству ў Шашкоўцы, дзе была пабудавана печ для знішчэння людзей. Асноўная ўвага нададзена біяграфічным партрэтам ахвяр Трасцянца.

Наведаць інфармацыйна-дакументальную выстаўку «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» магчыма да 31 студзеня 2019 года. 
Дата завяршэння работы выстаўкі можа быць зменена!


Тэлефон для даведак: (+375 17) 266 37 37.

Цена билета:
Место проведения: Национальная библиотека Республики Беларусь
Дата и время проведения события:






Пока нет комментариев.




Популярные темы
ПРЯМОЙ ЭФИР

Группы

НОВОСТИ

КОНСУЛЬТАЦИИ

В дневниках

НАШИ ДЕТКИ
           
участников: 42
           
участников: 63
           
участников: 122

ТОП-10 СООБЩЕНИЙ
Популярные имена
Мальчики
Никита
109  
Даниил
97  
Максим
92  
Девочки
Полина
96  
Ксения
95  
София
94