Дом цікаўных казак

На мінулым тыдні выдавецтва “Галіяфы” распачало краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне кнігі “Дом цікаўных казак” Надзеі Ясмінскай. За 5 дзён праект сабраў 60% ад неабходнай сумы.

Кніга складаецца з 10 гісторый, дзеі ў якіх адбываюцца ў сучасным свеце і таму дзеці могуць пазнаць у маленькіх героях сябе. Усе казкі даволі ёмістыя і кароткія ― тое, што трэба для чытання нанач і ўтульных вячорак з кнігай.

“Да кожнай казкі прыкладаецца так званая “думачка” ― гэта мудрая думка, што прыйшла герою пасля сустрэчы з дзівам. У кніжцы няма павучання, але ёсць таблічка з такой “думачкай”, якая вісіць на кожных дзвярах. Пры жаданні бацькі могуць абмеркаваць з дзецьмі гэтую думку, правесці паралелі з рэальным жыццём. І тады кожная казка стане для дзяцей не проста маленькай прыгодай ― яна пакіне глыбейшы след”, ― кажа Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі.

Для таго каб праілюстраваць гэтую кнігу, мастачка Алена Сацута выразала і склеіла 1600 папяровых дэталей!

 

“Усе ілюстрацыі скрупулёзна зроблены з паперы ўручную ― у маёй аўтарскай тэхніцы папяровага калажу. Такая тэхніка ілюстрацый вельмі дакладна перадае “дзіцячасць”,  цяпло і дабрыню казак. Працэс стварэння ілюстрацый працаёмкі, і таму для мяне вельмі значна ілюстраваць тое, што мне да душы і мае важны глыбокі сэнс. Надзеіны казкі з мудрымі думкамі для дзяцей прасякнуты любоўю і добрым стаўленнем да наваколля ― ідэальны матэрыял для мяне як для творцы”, ― распавядае Алена.

Калі распачалася кампанія, шмат хто звярнуў увагу на незвычайную назву кнігі. Вось як тлумачыць яе аўтарка Надзея: “Так, назва не зусім звычайная. Але справа ў тым, што ў гэтай кніжцы казкі ― нібы жывыя істоты. І менавіта з-за іх цікаўнасці і адбыліся ўсе гісторыі. У чароўных казак няма каранёў ― у іх ёсць крылы. Яны лётаюць па свеце, нябачныя для ўсіх. Сядаюць на спіну ветру, слізгочуць па вясёлцы, абганяюць хмары. І калі казка выпадкова дакранецца да чалавека, з ім адбываецца нешта незвычайнае…”

Падтрымаць праект і набыць кнігу са зніжкай у 30% можна тут.

Пра аўтарку

Надзея Ясмiнска ― беларуская пісьменніца, лаўрэатка Прэміі Цёткі 2016 года за кнігу “Сем ружаў”, лепшая дзіцячая аўтарка ― 2017 па выбары мінскіх бібліятэк.

Пра мастачку

Алена Сацута ― мастачка і дызайнерка, працуе ў аўтарскай тэхніцы папяровага калажу з 2013 года.

Пра выдавецтва

“Галіяфы” – незалежнае выдавецтва, якое спецыялізуецца на выданні:

– мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў,

– дзіцячых кніг на беларускай мове,

– кніг па мастацтве,

– кніг, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь.


06.06.2018

Пока нет комментариев.




Популярные темы
ПРЯМОЙ ЭФИР
Опросы


Группы

НОВОСТИ

КОНСУЛЬТАЦИИ

В дневниках

НАШИ ДЕТКИ
           
участников: 42
           
участников: 63
           
участников: 122

ТОП-10 СООБЩЕНИЙ
Популярные имена
Мальчики
Никита
109  
Даниил
97  
Максим
92  
Девочки
Полина
96  
Ксения
95  
София
94