Шукала я для маленькіх гурткі на роднай мове і не знайшла(( Для 2-3 годак дакладна. Затое знайшла, дзе пагадзіліся стварыць групку, калі будуць ахвочыя. Павінна быць цікава беларускамоўным бацькам, а таксама тым неабыякавым, хто б хацеў, каб іх дзеці ведалі нашу мову (а лепей вучыць мову ў працэсе, г.зн калі з табой займаюцца чым-небудзь на гэтай мове)
Развіццёвы гурток пачынае працаваць з 3 чэрвеня гэтага года. Пасля 2 месяцы адпачываем - вакацыі да восені.
адрас: пр. Газета Звязда 61.
час: першая палова дня ў будні(магчыма 10.30 +-).
кошт: абанемент 70 тыс за месяц (8 заняткаў) . І невыгодны абанемент на 4 заняткі за 60 тыс (спец для жадаючых хадзіць раз на тыдзень)
Узрост 2-3 гады - умоўна. Пакуль самай малодшай: 1,8. ,спадзяюся самаму старэйшаму - 2,9
Восенню зменяцца дні і час заняткаў (хутчэй за ўсё па выходных будзе).
Ну і асноўнае - яшчэ ёсць вольныя месцы ў групке! Запіс - можна пакінуць мне нумары альбо затэлефанаваць 029-62пяць-33-68 Вольга, яна займаецца новымі групкамі ў гэтым цэнтры. Яна ж і дакладна можа распавесці пра змест заняткаў (маляванні, лепка, развівалкі Мантэсоры палачкі-утыкалачкі і гд)
Пачаць хадзіць у чэрвені - гэта магчымасць у спакойнай абстаноўцы зразумець, ці такі трэба вам гурток). І тым, хто збіраецца ў яслі-сад восенню як нейкі элемент адабптацыі да садочку.