Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі "Ў"

Опубликовано:

**1 сакавiка пройдзе Майстар-клас у Дзіцячых Творчых Майстэрнях. **

Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі “Ў” У гэтую нядзелю дзецi будуць сустракаць вясну. Паглядзяць на цюльпаны ў галандскіх нацюрмортах і на нарцысы Джорджыі О’Кіфі, паклічуць пералётных птушак пагасціць на нашых карцінах і намалююць прадчуванне цяпла.

Вядучая - Сафія Садоўская

Калi: 1 сакавiка, 13.00 - 14.30

Узрост: 7-12 год

Кошт занятка: 100 000 б.р.

Запіс: +375 (33) 303-59-60

Увага! Занятак будзе праходзіць у памяшканні Кнігарні ЛогвінаЎ. Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”