Дзiцячы экалагiчны фестываль творчасцi i развiцця «Зялёны Weekend»

Опубликовано:

**31 мая і 1 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Дзіцячыя экалагічныя майстэрні пры падтрымцы ГА «Экадом», Цэнтра экалагічных рашэнняў і таварыства “Зяленая сетка” запрашаюць усіх на фестываль! **

Што? Дзе? Калі?

Дзiцячы экалагiчны фестываль творчасцi i развiцця «Зялёны Weekend» На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца таямнічы свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, эколагаў і эка-істот. Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.

**31 мая (Субота) **

12.00-13.00 - Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.

13.00-13.40 - Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб

13.40-14.30 - Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.

14.30-15.30 - Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская. Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)

15.30-16.30 - Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000) Наталля Гарачая пакажа, ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Вучымся хуліганіць экалагічна - робім эка-бомбы.

16.30-17.10 - Надежда Аксёненко запрашае ў ЭкаЛабараторыю! Тут маленькіх непасед чакаюць захапляючыя хімічныя ды фізічныя вопыты з экалагічных рэчываў.

17.00-18.00 - Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.

**1 чэрвеня (Нядзеля) **

12.00-13.00 - Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.

13.00-13.50 - Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж. а Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.

13.50-14.30 - Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону. А Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.

14.30-15.20 - Вольга Шчыглінская пакажа, як зрабіць прыгожыя жучыныя хаткі. Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)

15.20-16.00 - Дзеткi будуць фантазіраваць і распісваць казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000) Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.

16.00-16.40 - Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект ” Шпакоўня ” з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.

16.40-17.20 - Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Вучымся хуліганіць экалагічна - робім эка-бомбы.

17.00 - 17.50 - закрыццё феста і заключны канцэрт ад гурта “Нагуаль”

Читайте также:

Отправляемся в космос вместе с ЭкоЛабораторией!

Выставка кошек во дворце Профсоюзов

Обсуждаем на форуме:

Куда сходить с малышом в Минске

Семейный каталог:

Детские развлекательные центры

Организация и проведение детских праздников

**Понравилась статья? Поделись ей с друзьями в социальных сетях!

**