Куды пайсці ўсёй сям'ёй? Паглядзець батлейку!

Опубликовано:

Партатыўны лялечны тэатр – проста забаўка або цэлая культура?

Што такое партатыўныя лялечныя тэатры і хто іх вырабляе? Што агульнага яны маюць з народным тэатрам Батлейка і элітарнай магнацкай культурай? Хто такі батлеечнік і ў чым сакрэт яго шапкі?

Адкуль пайшла мода на хатнія тэатры і якую ролю ў гэтым адыгралі беларускія магнаты? Навошта Францішцы Уршулі Радзівіл патрэбен быў у Нясвіжы тэатр? Чым прывабіць мужа і раззлаваць свякроў? Што такое міракль і як яго ўбачыць?

Што за загадкавыя знакі дайшлі да нас з сівой даўніны на цаглінах Мірскага замку? Дзе знаходзіцца цэнтр Еўропы? Якія міражы існуюць у Міры і як у іх паверыць?

Адказы на ўсе гэтыя пытанні, а таксама на многія іншыя на выстаўцы твораў мірскага тэатры-студыі “Мірская батлейка” пад назвай “Міракль аб Уршулі” ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Адрас: Мінск, Музычны завулак, 5.

Расклад: працуе штодзень, акрамя панядзелка

Каса з 10.00 да 18.00

Кошт уваходнага білета: дарослы - 10 000 руб., дзіця - 5 000 руб.

тэл. для даведак: 220 26 67

Паважаныя чытачы! А вы калі-небудзь глядзелі так званыя “віфлеемкі”, ці батлейкі? Чакаем вашых адказаў у каментарах! Нам важна меркаванне кожнага!

Читайте также:

Куда пойти всей семьей? Кататься на лошадях!

Куда пойти с ребенком? Клоуны приглашают!

Обсуждаем на форуме:

Отдых на выходных в Беларуси. Где?