Куды пайсці ўсей сям'ей? Паглядзець "Моду на Каляды"

Опубликовано:

**Дзіцячае дэфіле “Мода на Каляды” пройдзе 11, 12 студзеня ў межах выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Калядная зорка” **

Ці ведаеце вы, што у Беларусі есць свая дзіцячая мода? «Мода на Каляды» - гэта спецыяльная праграма, якая адкажа на ўсе пытанні і пакажа, што нашы дзеткі не пазбаўлены магчымасці апранаццца “ад куцюр”.

Праграма ладзіцца ў межах рэспубліканскай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў “Калядная зорка”.

Мяркуецца, што на дэфіле выйдуць маленькія мадэлі подыўм-школы «FASHION STYLE» (падапечныя Л.Іванова).

Пасля адбудзецца паказ калекцый рэспубліканскага фестываля-конкурсу “Модны млын”.

У межах праграмы прадугледжана таксама экскурсія з аглядам вучнеўскіх вырабаў, прадстаўленых на выставе ” Калядная зорка”.

Час правядзення:

11 студзеня - 18:00

12 студзеня - 12:00

Месца правядзення:

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Мінск, вул.Кірава, 16 , выставачная зала

Паважаные чытачы! А што вы ведаеце пра беларускую моду? Ці наведваеце вы “Модны млын” і такога кшталту мерапрыемствы?

Читайте также:

Фотофакт. Маленькие белорусы и Новый год

Как называли детей в 2012 году: ТОП-10!

Обсуждаем на форуме:

Детская одежда разных производителей