Увага! Конкурс!
Опубликовано:
Штогадовая акцыя “У абарону жыцця” абвяшчае пачатак конкурса відэа-сюжэтаў “Разам мы шчаслівыя”.
Для ўдзелу запрашаюцца шчаслівыя сем’і, якія любяць праводзіць час разам з дзецьмі.
Як удзельнічаць у конкурсе:
-
Здыміце відэа, на якім Вы разам з дзецьмі займаецеся нейкай сумеснай справай. Вы можаце паказаць творчы нумар, або разам прыбіраць кватэру, разам есці торт ці сажаць кветкі. Галоўнае, каб было зразумела, што разам Вы шчаслівыя.
-
Відэа-ролік павінен адпавядаць тэматыцы і быць лаканічным і скончаным. Працягласць роліка не больш за 3 хвіліны.
-
Запампуйце відэа на «Youtube» і дашліце спасылку да 27 траўня 2013 года разам з кароткаю інфармацыяй пра Вашу сям’ю і Ваша сумеснае шчасце на электронную пошту mae.serca@ або на акаўнты праекта ў сацыяльных сетках ,
-
Арганізатары конкурса размесцяць спасылкі на Вашы ролікі на старонках праекта ў сацыяльных сетках. Арганізатары маюць права не размяшчаць ролікі, якія не адпавядаюць правілам конкурсу.
-
Адкрытае галасаванне будзе праходзіць да 10 чэрвеня 2013г.
-
Пераможца будзе вызанчаны паводле колькасці праглядаў роліка на «Youtube» і адзнак “Падабаецца” на ўсіх старонках праекта ў сацыяльных сетках, а таксама будзе улічвацца меркаванні кампетэнтнага журы.
Першыя 10 удзельнікаў абавязкова атрымаюць прыемныя сувеніры.
А 3 пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы:
1 месца – Знешні цвёрды дыск на 1 Тэрабайт з запісам спектакля “Маё сэрца б’ецца” 2012 г. +2 квіткі на спектакль “Маё сэрца б’ецца”:
2 месца – Электронная фотарамка +2 квіткі на спектакль “Маё сэрца б’ецца”
3 месца – Стылёвы насценны гадзіннік +2 квіткі на спектакль “Маё сэрца б’ецца”
Спектакль адбудзецца 15 чэрвеня ў КЗ “Мінск”
Пачатак а 19:00
Кошт квіткоў 30000 - 100000 бел. руб.
Квіткі можна набыць у касе КЗ “Мінск” або ў кропках
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 29 125 77 35
+375 29 773 40 89
або па e-mail: missioncjc@
Спецыяльная старонка праекта
Читайте также:
Песочница Ребенок.BY Присоединяйся!
Фотофакт. Художниками не рождаются, ими становятся
Обсуждаем на форуме:
Кулинарный конкурс “Вкусно и здорОво”