"Запальваем свечкі і таньчым на кухне, пакуль малая спіць". Як захаваць рамантыку ў шлюбе
Опубликовано:
Працягваецца наш конкурс “Час для дваіх” пры падтрымцы аздараўленчага комплекса “Іслач-Парк”. Сення парадамі з намі падзеліцца Наталля.
- Наша сям’я - гэта чацвера: я, мой муж Ігар, наша дачка Меліціна (якой зараз паўгады) і наш залацісты рэтрывер Харві (якому тры гады).
Пазнаёміліся мы з мужам больш за дзесяць год таму, калі я яшчэ навучалася ў школе, а лёс склаўся так, што вось ужо шосты год мы разам (тры з паловай з якіх у шлюбе).