Калі надыходзіць бяда, толькі сапраўдныя сябры не адступяцца і дапамогуць табе. Толькі сябра ахвяруе ўсім дзеля цябе і выратуе. І не так істотна, ці вы сварыліся, ці мірыліся, ці не маглі зразумець адно аднаго – усё адно сяброўства правяраецца нягодамі.
Спектакль «Сакрэт сапраўднага сяброўства” раскажа вам гісторыю пра адносіны, якія прайшлі выпрабаванне, але не зніклі, а яшчэ больш умацаваліся. І хаця галоўнымі героямі ў спектаклі выступаюць звычайныя жабяняткі, сяброўства іхняе аказваецца моцным і непарушным.
Маляўнічы, вясёлы спектакль з песнямі і скокамі абавязкова спадабаецца маленькім дзеткам і іх бацькам.