Спектакль «А мне не сорамна!..»

Неверагодная падзея! Дзіўная гісторыя! У лесе згубілася чыёсьці сумленне! Добрае, смешнае стварэнне выпадкова выпала з цела свайго гаспадара. І цяпер нехта бессаромна блукае без сумлення! Гэта можа быць хто хочаш! Над лесам навісла сапраўдная небяспека!

 

Маленькія, але вельмі адважныя Заяц, Вожык і Бабраня дружна адправіліся на пошукі. Шматлікія цяжкасці, прыгоды і дзіўныя сустрэчы чакаюць іх на гэтым шляху. Ды і як вызначыць, у каго ёсць сумленне, а ў каго няма? Задача нялёгкая… Але сапраўдным сябрам усё пад сілу!

Начало:
Цена билета: 35 000 рублей
Место проведения: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі