Спектакль на беларускай мове «Вяселы Роджар»

Пірацкая каманда ну аніяк не можа не шукаць скарбы. Дзве пірацкія каманды ну аніяк не могуць не ваяваць.А што такое пірацкая вайна і пошукі скарбаў? Гэта ж прыгода!
А вось сапраўдная прыгода пачынаецца з таго, што піраты… заміраюцца, складаюць дзве палоўкі аднае карты і даведваюцца, дзе схаваныя скарбы: на востраве… а-а-а… проста так і вымавіць страшна! І няўжо-такі давядзецца туды плыць? І, галоўнае, дзеля чаго?!

Начало: 11:00
Окончание: 11:55
Цена билета: 35 000 рублей
Место проведения: Дом литератора