Выстава «Чароўныя матылькі»

 «Музей прыроды і экалогіі» Рэспрублікі Беларусь запрашае на выставу «Чароўныя матылькі».

 

 

Прыгажосць і вытанчанасць матылькоў зрабілі іх аднымі з нешматлікіх насякомых, якія не выклікаюць інстыктыўнай непрыхільнасці ў чалавека. Міфы і легенды пра матылькоў ёсць амаль ва ўсіх народаў свету. Уяўленні пра іх звязаны з самымі галоўнымі для чалавека паняццямі — жыццё і смерць, каханне і шчасце.

Але не толькі матылькі вартыя захаплення і ўвагі. Жукі, дзіўна разнастайныя па сваіх памерах, вонкавым абліччы і колеру, таксама змогуць здзівіць вас.

На выставе будуць прадстаўлены і такія незвычайныя насякомыя як павукі-птушкаяды , гіганцкі скарпіён, палачнікі, саранча, конікі і іншыя.

Экспанаты, прадстаўленыя на выставе, з прыватнай калекцыі Махмудава Рамазана (г. Віцебск).

Выстава накіравана на распаўсюджванне біялагічных і эстэтычных ведаў і будзе цікавая і дзецям, і дарослым.

 

Начало:
Цена билета: для дарослых – 25 000 рублёў, для дзяцей – 15 000 рублёў.
Место проведения: Музей природы и экологии РБ