Куды пайсці ўсей сям’ей? Паглядзець «Моду на Каляды»

Дзіцячая мода Дзіцячая мода


Дзіцячае дэфіле «Мода на Каляды» пройдзе 11, 12 студзеня ў межах выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Калядная зорка»

Ці ведаеце вы, што у Беларусі есць свая  дзіцячая мода?  «Мода на Каляды» — гэта спецыяльная праграма, якая адкажа на ўсе пытанні і пакажа, што нашы дзеткі не пазбаўлены магчымасці апранаццца «ад куцюр». 

Праграма ладзіцца ў межах рэспубліканскай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў «Калядная зорка».

Мяркуецца, што на дэфіле выйдуць маленькія мадэлі подыўм-школы «FASHION STYLE» (падапечныя Л.Іванова).

Пасля адбудзецца паказ калекцый рэспубліканскага фестываля-конкурсу «Модны млын».

У межах праграмы прадугледжана таксама экскурсія з аглядам вучнеўскіх вырабаў, прадстаўленых на выставе » Калядная зорка».

Час правядзення:

11 студзеня  — 18:00
12 студзеня — 12:00

Месца правядзення:

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі
Мінск, вул.Кірава, 16 , выставачная зала

Паважаные чытачы! А што вы ведаеце пра беларускую моду? Ці наведваеце вы «Модны млын» і такога кшталту мерапрыемствы?

Читайте также: