Куды пайсці сям’ей? Гукаць вясну!

Гуканне вясны


23 сакавіка а 13.00 у Вязынцы (Заслаўе) будуць гукаць вясну.

Праграма мерапрыемства:

  • традыцыйныя сьпевы,
  • веснавыя карагоды,
  • гульні і танцы
  • невялікі кірмашык раместваў.


Удзельнікі

У свяце бяруць удзел гурты Паўночная Сухадроўка, Княжыч, Варган, Горынь, Guda, Кудмень, Dainava, клуб традыцыйнага танца Sita, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Яўген Барышнікаў.

Як заўсёды, бярыце стужкі на дрэвы, птушак з цеста, бліны і гарбатку ў тэрмасе, цёпла апранайцеся.

Як дабрацца?

Электрычка з Мінску едзе ў 11:34, прыбывае ў Вязынку ў 12:25. Назад з Вязынкі можна зьехаць у 16:44, 17:43.

Дата і час: 23 сакавіка, 13.00
Месца: веска Вязынка (горад Заслаўе)
Кошт:  удзел у гуканні бясплатны, уваход на тэрыторыю музея для дарослых — 6 000, для дзяцей — 3 000, для студэнтаў  —  4 000.

Паважаныя чытачы! А вы калі-небудзь гукалі вясну, праводзілі зіму? Народныя святы вам даспадобы? Чакаем вашых адказаў у каментарах!

Читайте также:

Фотофакт. Мамины помощники — лидеры народного голосования