“Маё сэрца б’ецца” – спектакль для дарослых пра жыццё і дзяцей
![]() |
15 чэрвеня 2013 г. у КЗ “Мінск” у межах праекту “У абарону жыцця” адбудзецца спектакль “Маё сэрца б’ецца”.
Выхад на вялікую сцэну
Гэты праект упершыню стартаваў 9 год таму, у яго фармаце адбылося шмат разнастайных конкурсаў і імпрэз.
Прэм’ера гэтага спектаклю, пастаўленага рэжысёрам і акторам Паўлам Харланчуком, адбылася ў 2009 г. і мела вялікі посьпех. Пасля шэрагу аншлагаў у Маладзёжным тэатры эстрады спетакль цяпер выходзіць на вялікую сцэну КЗ “Мінск”.
“Маё сэрца б’ецца” – гэта дзьве гісторыі, якія пераплятаюцца адна з другой. У нябеснай школцы дзеці, якія яшчэ не нарадзіліся, спасцігаюць такія навукі, як дзіцячая непасрэднасць, бацькоўская логіка, засвойваюць лексіку нованароджанага і з нецярплівасьцю чакаюць свой “выпускны”- сустрэчу з бацькамі. У гэты час маладая сям’я Кастуся і Ганны стаіць перад выбарам: пазбавіцца ад дзіцяці, якога яны чакаюць, ці захаваць маленькае жыццё?
У пастаноўцы гучыць цудоўная музыка аўтара і кампазітара Алёны Сітнік. Ролі дарослых выконваюць вядомыя акторы – Павал і Ганна Харланчук, Ганна Хітрык і іншыя. Ролі дзяцей выконваюць… дзеці. З часоў прэм’ернага паказа маленькія акторы выраслі і на змену ім прыйшлі новыя хлопчыкі і дзяўчынкі.
Пастаноўка разлічаная на шырокую аўдыторыю – нас чакаюць добры гумар і прыгожая музыка, слёзы і смутак. Усё гэта не пакіне нікога абыякавым, і мы ўпэўненыя, прымусіць задумацца пра няпростыя рэчы. А гэта можа зрабіць гэты свет лепшым.
Уважаемые читатели! Придете ли Вы на спектакль? Ждем ваших ответов в комментариях!
Читайте также: