Круто! Святлана Алексіевіч стала першай беларускай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію!

Сёння – 8 кастрычніка – Святлана Алексіевіч стала першай беларускай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію!

Аўтарка шасці кніг
Алексіевіч – аўтарка шасці кніг, першая з якіх (“У вайны не жаночае аблічча”) была напісаная яшчэ ў 1985 годзе, аднак выйшла толькі ў 1987 годзе. Апошняя кніга пісьменніцы “Час second-hand” выйшла ў 2013 годзе, і стала хітом продажаў у Беларусі, а таксама мела пэўную папулярнасць у шэрагу краін Еўропы. Апошняя кніга – падсумаванне даследаванняў “чырвонага чалавека”, у якім Алексіевіч вывучае феномен савецкага чалавека і яго светаўспрымання.
За адзін крок ад Нобеля
Летась Святлана Алексіевіч лічылася фаварытам Нобелеўскай гонкі – букмекеры па ўсім свеце ставілі яе на першае месца сярод прэтэндэнтаў на прэмію. Аднак у выніку прэмію атрымала канадская пісьменніца Эліс Манро.
Полная версия тут http://budzma.by/news/svyatlana-alyeksiyevich-stala-pyershay-byelaruskay-yakaya-atrymala-nobyelyewskuyu-premiyu.html
———————————————
Очень рада за первую белоруску, поздравляю и даже горжусь.))) Тем более, что читала её книгу и мне понравилось.