Выстава “Матацыкл на вуліцах Мінска. Гісторыя пра людзей і для людзей”

Упершыню, больш чым за 20 апошніх год у Мінску адбудзецца выстава рэтра-матацыклаў.

 

Матацыкл для нашых бацькоў і дзядоў быў не толькі асноўным транспартным сродкам, матацыкл быў для іх вялізарнай часткай жыцця. Пра матацыкл марылі, яго даглядалі, на ім ездзілі на “танцы”, на ім спаборнічалі адзін з адным, ды і ці мала яшчэ чаго… Пачыналі звычайна з ровара, пасля часам быў мапед і, як вяршыня мары, — матацыкл. 

 

На свеце есць незвычайныя людзі, якія з павагай адносяцца да рэтра-матацыкла. Гэта аматары-калекцыянеры і рэстаўратары. І менавіта іх экземпляры ў рэстаўраваным і, што немалаважна, у захаваным стане будуць прадстаўлены на выставе. 

Шчырае дзякуй ім за гэта!

Чаму гэта выстава яшчэ і “пра люддей”? – а таму што некалькі разоў на месяц на выставе будуць арганізаваны сустрэчы з аматарамі-калекцыянерамі, рэстаўратарамі, якія падзеляцца сваім вопытам, раскажуць пра свае матацыклы. Падрабязнасці – на retromoto.by

Асаблівасцю выставы будзе тое, што наведвальнікі змогуць не толькі убачыць матацыклы і аксэсуары, але і ў поўным сэнсе слова дакрануцца да іх: будзе арганізавана адмысловая фотазона, дзе можна сфатаграфафацца на матацыкле.

Таксама для дзяцей да 16 год будзе арганізаваны конкурс малюнка “Рэтра-Матацыкл” . Звяртаем увагу што на конкурс могуць быць прадстаўлены работы як папярэдне падрыхтаваныя, так і намаляваныя на месцы.

Спадзяемся што выстава стане цікайвай і тым, чыя маладосць прайшла з матацыклам і на матацыкле, і тым, хто памятае дзядулін або бацькоўскі матацыкл, і тым – самым юным, хто бычыў іх(матацыклы) магчыма толькі на фатаздымку. 

 

Таму і дэвіз выставы:

Успомні!  Даведайся! Дакраніся!

 

Праграма выставы:

Матацыкл часоў 2ой сусветнай вайны. (да 70-годдзя Перамогі)

Пасляваенныя матацыклы. (50-80гг. XX ст.)

Матацыклы айчынныя (ММВЗ)

Госці – італьянскія матацыклы

Сустрэчы з калекцыянерамі-рэстаўратарамі (упершыню)

Адмысловая Фотазона

Конкурс дзіцячага малюнка “Рэтра-Матацыкл”

 

Сардэчна запрашаем на выставу, на якой будуць прадстаўлены матацыклы і мапеды не толькі массавай вытворчасці, але і рэдкія, а, часам, і ўнікальныя экземпляры для Беларусі!

 

Пачатак выставы 22 красавіка.                               Кошт: 60 000 дарослыя.

ГЦ “Скала”, вул. П. Глебкі 5, 2 паверх.                             50 000 студэнты і песіянеры 

ст.м. Спартыўная                                                             40 000 дзеці ад 6 да 16.

                                                                                     Дзеці да 6ці год – уваход вольны

Падрабязнасці на RETROMOTO.BY