Крысціна Вітушка: Узровень адукацыі беларускамоўных дзяцей наўмысна заніжаюць

Дзеці ў беларускамоўных школах вучацца бяз контурных карт па геаграфіі, працоўных сшыткаў па фізыцы і біялёгіі. А падручнік па інфарматыцы на расейскай мове вучыць іх, як уключаць кампутар і карыстацца Windows 95. Для гэтых дзяцей не рыхтуюць алімпіядныя заданьні па-беларуску, з-за чаго моцна падаюць рэйтынгі беларускамоўных гімназіяў, расказала ў інтэрв’ю радыё «Свабода» старшыня апякунчай рады беларускамоўнай гімназіі №23 горада Мінска Крысціна Вітушка.

«Калі на літары ў контурных картах можна не зьвяртаць увагі, напішыце мне беларускімі літарамі і не зьвяртайце на іх увагі! Выдайце ўвесь наклад па-беларуску на мове тытульнай нацыі падаткаплатнікаў», — кажа магістар бізнэс-адміністраваньня Крысьціна Вітушка.

Яна лічыць, што беларускамоўным дзецям мэханічна абмяжоўваюць доступ да інфармацыі і магчымасьці падвышаць свой узровень.

Крысьціна Вітушка кіруе аддзелам у буйным банку, робіць сайт «Нашы дзеткі», ладзіць нацыянальныя сьвяты і рупіцца пра якасную беларускую адукацыю. Мірон, сын Крысьціны, пасьпяхова вучыцца ў шостым клясе беларускамоўнай гімназіі ў цэнтры Менску. З праблемамі, пра якія распавядае Вітушка, яны сутыкаюцца ўжо ня першы год. Але цяпер, як той казаў, накіпела.

Падручнік з Windows 95 здайце ў макулятуру!

Крысьціна кажа, што падручнікамі школьныя і гімназічныя бібліятэкі збольшага забясьпечаныя. Хоць здараюцца крыўдныя і нават абуральныя выпадкі.

«Напрыклад, поўная адсутнасьць у прыродзе падручніка па інфарматыцы для 6 клясы па-беларуску, — абураецца Вітушка. — Падручнік існуе толькі па-руску, і падручнікам яго можна назваць хіба што ўмоўна. У 2015 годзе сучасным дзецям прапаноўваць вывучаць, што такое Windows 95, і вучыць, як уключаецца кампутар. Гэта, мякка кажучы, маразм!»

Гэтыя выданьні неабходна ліквідаваць і здаць у макулятуру, пра нормы збору якой так клапоцяцца ўсе аддзелы адукацыі, — прапануе Вітушка. А замест яго выпусьціць нармальны падручнік па-беларуску.

Ужо ня першы год пяціклясьнікі ў беларускамоўных школах абыходзяцца бяз контурных карт па гісторыі старажытнага сьвету. Праўды тут не ўдалося дамагчыся дагэтуль.

«У мінулым годзе я пісала звароты ў Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі. Атрымала адказы ад абодвух, што ніхто зь іх за гэта не адказвае. Адказ на пытаньне, хто адказны, я не атрымала, — распавядае Крысьціна Вітушка. — Выдавец «Белкартаграфія» паведаміў, што яны будуць выдаваць што хочуць, як хочуць».

Паколькі выдавецтва гэтае дзяржаўнае і выданьне навучальных матэрыялаў датуецца дзяржавай, у мяне пытаньне: куды падыйсьці, каб вярнуць сплочаныя мною падаткі, — кажа Вітушка:

«І хто ім даў права вырашаць, што ў першую і што ў другую чаргу выдаваць за кошт маіх грошай?!»

Калі ў контурных картах так ня важныя літары, то надрукуйце ўсё па-беларуску

Перайшоўшы ў шосты кляс, Вітушкі сутыкнуліся з падобнай праблемай. Беларускамоўных контурных картаў па геаграфіі проста няма. Летась малады прадстаўнік Міністэрства адукацыі паспрабаваў праз тэлефон патлумачыць маці, што контурныя карты па гісторыі не абавязковыя.

«Контурныя карты па геаграфіі абавязковыя, — пераконвае Крысьціна. — Аргумэнты, што ў контурных картах мала словаў і на літары можна не зьвяртаць увагі, я прапаную пакінуць сабе.

Калі на літары можна не зьвяртаць увагі, напішыце мне беларускімі літарамі і не зьвяртайце на іх увагі. Выдайце ўвесь наклад па-беларуску на мове тытульнай нацыі падаткаплатнікаў».

Працоўных сшыткаў па фізыцы, якія ўжо пэўна абавязковыя, па-беларуску таксама няма зусім. Цяжка знайсьці працоўныя сшыткі па біялёгіі і сшыткі для лябараторных работ па фізыцы. Яны выдаваліся ў мінулыя гады, і цяпер іх можна набыць хіба што з рук.

Каб патлумачыць недахоп беларускамоўных выданьняў, выдаўцы і чыноўнікі кажуць, што яны занадта дарагія ў друку, а попыт на іх малы. Маўляў, надрукаваць 60 тысяч падручнікаў па-расейску нашмат таньней, чым 15 тысяч па-беларуску. Крысьціна да гэтых лічбаў ставіцца зь недаверам.

«Гімназія, у якой вучыцца мой сын, перапоўненая, — кажа яна. — Я ведаю, што існуюць цяжкасьці з тым, каб трапіць у беларускія клясы, беларускія гімназіі і школы горада ня толькі ў нашым раёне».

Вітушка сьцьвярджае, што попыт на беларускамоўную адукацыю расьце, ён не задаволены і сьвядома ігнаруецца. Але ніякі эканамічны чыньнік ня можа апраўдаць адсутнасьць беларускамоўных падручнікаў і дапаможнікаў.

«Колькі б там кніг ні было, патрэба ў іх павінна забясьпечвацца ў першую чаргу, — перакананая Вітушка.

Пазыцыю выдаўцоў «мы надрукуем спачатку па-расейску, а пасьля — што застанецца», Крысьціна называе абуральнай.

«Калі ў краме прадавачка кажа, што «мы не расклалі беларускамоўны асартымэнт, таму што ў нас няма месца», то гэта парушэньне Канстытуцыі», — заяўляе яна.

Вітушка заклікае дэпутатаў абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу зьвярнуць увагу на гэтую праблему.

«Хацелася б, каб гэтае пытаньне заўважылі кандыдаты ў прэзыдэнты — незалежна ад таго, зь якім вынікам яны плянуюць скончыць гэтую выбарчую кампанію, — кажа Вітушка. — Таму што калі яны хочуць быць дэпутатамі і прэзыдэнтамі, ім трэба, каб захавалася такая краіна. Калі яны вынішчаюць карэннае насельніцтва гэтае краіны, краіны ня будзе, яны яе страцяць. Так што для іх гэта пытаньне выжываньня», — лічыць яна.

Калі дзіця атрымлівае пачатковую і сярэднюю адукацыю, важны і ўдзел у алімпіядах. Цяпер яны пачынаюцца з самых першых клясаў — дзякуючы спаборніцтвам, якія арганізуе асацыяцыя «Конкурс». Удзел і перамогі ў раённых, гарадзкіх, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах — ня толькі асабістыя заслугі самога дзіцяці і магчымасьць паступіць у лепшую ВНУ. Для навучальнай установы гэта яшчэ і рэйтынг.

«Знайсьці практычныя заданьні ці заданьні па падрыхтоўцы да алімпіядаў па-беларуску таксама немагчыма, — сьцьвярджае Крысьціна. — Увогуле, алімпіяды па прадметах у нас праводзяцца толькі для расейскамоўных дзяцей. Для беларускамоўных — гэта заўжды спачатку «перакладзі заданьне», пасьля «перакладзі адказ».

«Дарэчы, шаноўныя бацькі, калі вы хвалюецеся, што рэйтынгі беларускамоўных гімназіяў ніжэйшыя, чым расейскамоўных, улічыце гэты факт, — зьвяртае ўвагу Крысьціна Вітушка. — Гэтыя рэйтынгі штучна і наўмысна заніжаюцца праз тое, што беларускамоўныя дзеці ня маюць магчымасьці ўдзельнічаць у алімпіядах, бо для іх не рыхтуюць заданьні па-беларуску».

Штогод беларускамоўныя дзеткі паслухмяна карыстаюцца «тетрадями» замест «сшыткаў», «не зьвяртаюць увагі» на расейскамоўныя надпісы ў табліцах па фізыцы і контурных картах па геаграфіі, а іх бацькі не выходзяць са статусу «а можа, так і трэба».

Але можна рэальна нешта памяняць.

«Мы з бацькамі зь беларускамоўных школ і гімназіі паразмаўлялі і рыхтуем зварот ад усіх беларускамоўных навучальных установаў, так што зьвяртацца будзем. І зьвяртацца трэба, — кажа Крысьціна. — Гэта чыноўнікі. Яны, як сабачкі Паўлава, рэагуюць толькі на простыя сыгналы. У іх ёсьць скарга — ёсьць праблема, няма скаргі — няма праблемы. Так што, спадарства, дапамажыце чыноўнікам зарыентавацца».

Гэтаксама можна паўзьдзейнічаць на адказныя ўстановы, адмовіўшыся ад аплаты падручнікаў. І зрабіць гэта на законных падставах.

«Калі камплект падручнікаў няпоўны, калі ў камплекце ня ўсе падручнікі па-беларуску — квітанцыя не падлягае аплаце, — заяўляе Крысьціна Вітушка. — Ня нашы праблемы, што яны ня ўмеюць рабіць пераразьлік і браць дыфэрэнцыяваную аплату — за выключэньнем падручніка, якога няма».

Паведамляць пра свае правы мець беларускамоўныя падручнікі варта ўжо ў кнігарні. Калі вы прыйшлі і пабачылі, што падручнік па-расейску ёсьць, а па-беларуску — не, пакіньце запіс у кнізе скаргаў з просьбай «укамплектаваць асартымэнт».

«У крамах мэханізм вельмі просты: няма попыту — няма прапановы. Попыт вы ня створыце, запытаўшы ў касіркі, — тлумачыць Вітушка. — Яна вам скажа «няма» — і забудзе пра тое, што вы спыталі. Калі да яе прыйдуць выдавецтвы, каб укамплектаваць асартымэнт, яна будзе зыходзіць са свайго ўзроўню разьвіцьця і камплектаваць яго тым, што ёй падаецца на яе ўзроўні патрэбным».

«Фіксуйце свой попыт пісьмова, у крамах, зьвяртайцеся ў выдавецтвы. Калі выдавецтва «Аверсэв», «Адукацыя», выдавецтвы ўнівэрсытэтаў што-небудзь выдаюць па-расейску, пішыце да іх запыт «просім выдаць па-беларуску альбо прыбраць зь сеткі продажу», — прапануе Крысьціна Вітушка.

Такі самы ліст трэба дасылаць у Міністэрства адукацыі, калі ў рэкамэндаваных ім расейскамоўных падручнікаў і дапаможнікаў няма беларускамоўных адпаведнікаў.

«Яшчэ пытаньне да міжнародных арганізацыяў, якія працуюць у Беларусі, — кажа Крысьціна Вітушка. — Так, у Беларусі вельмі шмат праблемаў, яны робяць вялікую працу, змагаюцца тут і з сухотамі, і са СНІДам, і з павелічэньнем распаўсюду наркотыкаў сярод дзяцей, і з праблемамі ўцекачоў.

Але ў той жа час у Беларусі адбываецца дыскрымінацыя беларускамоўных дзяцей. Іх пазбаўляюць магчымасьці атрымліваць адукацыю на роднай мове. Таму просьба зьвярнуць увагу на гэтую праблему і ўздымаць гэтае пытаньне ў перамовах зь беларускімі чыноўнікамі. Запытвацца ў іх, якім чынам ідзе разьмеркаваньне бюджэту і на якой падставе грошы ў бюджэт бяруцца зь беларускамоўных бацькоў, на якіх яны потым не разьмяркоўваюцца».

Мы будзем вучыцца па-беларуску

«Абмяркоўваць у сацсетках, скардзіцца адзін аднаму на жыцьцё — гэта не варыянт», — кажа Крысьціна Вітушка. — Вучыцца на мовах суседзяў — гэта таксама не варыянт.

Мы беларусы, жывём у Беларусі і вучыцца будзем па-беларуску», — заключае Крысьціна Вітушка.

<footer class= Запись опубликована автором в рубрике Статьи.