Дзiцячы экалагiчны фестываль творчасцi i развiцця «Зялёны Weekend»

Афиша
 

31 мая і 1 чэрвеня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і Дзіцячыя экалагічныя майстэрні пры падтрымцы ГА «Экадом», Цэнтра экалагічных рашэнняў і таварыства «Зяленая сетка” запрашаюць усіх на фестываль!


Што? Дзе? Калі?

Дзiцячы экалагiчны фестываль творчасцi i развiцця «Зялёны Weekend» На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца таямнічы свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, эколагаў і эка-істот. Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.


31 мая (Субота)

  • 12.00-13.00 — Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.
  • 13.00-13.40 — Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб
  • 13.40-14.30 — Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.
  • 14.30-15.30 — Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская. Будзем фантазіраваць і распішам казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000)
  • 15.30-16.30 — Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000) Наталля Гарачая пакажа, ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Вучымся хуліганіць экалагічна — робім эка-бомбы.
  • 16.30-17.10 — Надежда Аксёненко запрашае ў ЭкаЛабараторыю! Тут маленькіх непасед чакаюць захапляючыя хімічныя ды фізічныя вопыты з экалагічных рэчываў.
  • 17.00-18.00 — Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.


1 чэрвеня (Нядзеля)

  • 12.00-13.00 — Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.
  • 13.00-13.50 — Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж. а Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць, як саджаць клубніцы.
  • 13.50-14.30 — Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону. А Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.
  • 14.30-15.20 — Вольга Шчыглінская пакажа, як зрабіць прыгожыя жучыныя хаткі. Распісваем пернікі ручной працы разам з «Жорнамі» (кошт квітка на майстар-клас 15.000)
  • 15.20-16.00 — Дзеткi будуць фантазіраваць і распісваць казачныя драўляныя домікі з Алёнай Маскалёвай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000) Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.
  • 16.00-16.40 — Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект » Шпакоўня » з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.
  • 16.40-17.20 — Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Вучымся хуліганіць экалагічна — робім эка-бомбы.
  • 17.00 — 17.50 — закрыццё феста і заключны канцэрт ад гурта «Нагуаль”


Читайте также:

Отправляемся в космос вместе с ЭкоЛабораторией!

Выставка кошек во дворце Профсоюзов

Обсуждаем на форуме:

Куда сходить с малышом в Минске

Семейный каталог:

Детские развлекательные центры

Организация и проведение детских праздников

Понравилась статья? Поделись ей с друзьями в социальных сетях! Жми