Сямейны бюджэт: З жыцця сучаснай глыбiнкi Палесся

Сорок пятый рассказ в рамках совместного проекта с Идея Банком — «Семейный бюджет»: Сямейны бюджэт: З жыцця сучаснай глыбiнкi Палесся
 

Сямейны бюджэт: З жыцця сучаснай глыбiнкi Палесся
 

Наша сям’я складаецца з чатырох чалавек . Гэта я — мама, тата i два сыночкi,  малодшаму  яшчэ няма нават годзiка, старэйшаму — шэсць.  Жывем мы у маляўнiчай глыбiнцы прыпяцкага Палесся.  Галоўны  – наш тата — зараз ён адзiны ходзiць штодня на працу i зарабляе грошы.

Таксама мы атрымлiваем падтрымку дзяржавы ў выглядзе грашовага «пособия» на малодшага сына. Я ж даглядаю нашых дзетак, займаюся хатняй гаспадаркай. У сярэднiм на кожнага члена сям’i у нас атрымлiваецца каля палутара  мiльёнаў  на адну асобу.

Акрамя вышэйпералiчанага даходу у нас ёсць яшчэ дадатковы, сязонны заробак, у якiм прымаем удзел мы разам, нават шасцiгадовы Ясiк; малодшы тым часам з бабуляй бавiцца. Я вяду гаворку пра заробак на ягадах: спачатку гэта садовыя сунiцы альбо клубнiка, пазней- гэта чарнiка.

Сёлета нам пашанцавала i з надвор’ем , i з ураджаем сунiц — таму мы зарабiлi амаль што тузiн мiльёнаў за сезон. А вось з чарнiкай не вельмi — у гэтым годзе неураджай — таму толькi пяць мiльёнау.

Ну, нiчога, мы не хвалюемся – скора журавiны паспеюць, цi з бульбай пашанцуе!!! Узiмку я яшчэ зарабляю рукадзеллем (на колькi мне дазваляе час) — ствараю вязаныя  дзiцячыя рэчы «пад заказ», а таксама захапляюся вышыўкай — некаторыя мае карцiны  сяброўка, якая  ездзiць працаваць за мяжу, прапаноўвае там i прадае.

Муж мой таксама стараецца зарабiць – ён ладны пячнiк (пераняў рамяство ад свайго бацькi), праўда, складана прадказаць — цi будуць цяпер заказы — у нас усе праводзяць газ! Але, я мяркую, што хто-небудзь захоча цi сапраўдны прыгожы камiн зрабiць у сваёй хаце, цi баньку зладзiць…

Большую частку заробленных на светлую будучыню! (а не на чорны дзень! зауважце!) грошай трымаем дома. Але ёсць пэўная сума i на рахунку у банку — гэта грошы, якiя паступiлi  неяк «знянацку» вялiкай колькасцю i марнаваць iх адразу не было неабходнасцi (напрыклад:  заробленыя мною перад дэкрэтным адпачынкам на працы, дзяржаўная дапамога пры нараджэннi другога сына i таксама грашовыя падарункi ад сваякоў).

Аддаем перавагу валютным укладам, нягледзячы на тое, што працэнт меньшы, затое, мяркую, гэтая… «iнфлякцыя» не кране, будзь яна няскладная! Чулi нешта пра  ўклады ў каштоуныя паперы… цiкава… кажуць — выгадна. Але, для нас гэта нешта невядомае -«цёмны лес!» бы той казаў.

Грашыма распараджаемся заўсёды разам. Нiякай бугалтэрыi  ў нас нiхто не вядзе, усе расходы-даходы заўсёды трымаем у памяцi. Адзiны «дакумент», якi можа мець месца —  гэта спiс неабходнага, напрыклад да школы (складаем, а далей прымяняем, каб нiчога не забыцца).

Дарэчы заўседы загаддзя мы ведаем прыкладна, якую суму грошай нам спатрэбiцца пакласцi на неабходныя закупкi. На вялiкiя пакупкi – адкладваем загаддзя; вызначаем, калi яе зручней ажыццявiць. Крэдыт у банку бралi аднойчы — на наша вяселле — зручна, але ж колькi працэнтаўўўууу!!! (ды яшчэ валютны ўзялi — а курс потым як вырас!!! — вось патрапiлi!!!) — не зхацелася больш! стараемся спраўляцца самi без старонняй дапамогi.

Ну а зараз пра нашы расходы. Старэйшы сын ужо даволi дарослы – грошы лiчыць умее — таму у яго заўсёды ёсць карманныя грошы — гэта прыкладна 100 тысяч рублёў у тыдзень. Канешне, грошы я яму даю не адразу усёй сумай, а  часткова — ён з задавальненнем наведвае мясцовы вясковы кiёск i купляе там сабе прысмакi, якiя пажадае, дарэчы салодкае ён не вельмi шануе, таму часта купляе дзiцячыя часопiсы i нават сам адкладвае у сваю капiлку.

Акрамя гэтага ўжо другi год ён займаецца ў секцыi па хакею ў нашым райцэнтры, аплата якой складае 500 тысяч рублёў штомесяц. Яшчэ трэба улiчыць заняткi па падрыхтоўцы да школы (граматыка, матэматыка) i заняткi з лагапедам — разам усё складае 300 тысяч рублёў. Ну i разам усё атрымлiваецца ў месяц на Ясiка 1 мiльён  i  200 тысяч рублёу.

Дзеля малодшага сыночка штомесяц набываем  прадметы гiгiены — гэта прыкладна 400 тысяч рублёў, а таксама дзiцячыя кашкi-пюрэшкi-тваражкi—гэта яшчэ каля 500 тысяч. Разам за месяц 900 тысяч.

Асабiстыя затраты мужа зусiм невялiкiя — вядзе здаровы лад жыцця, абед я яму гатую (якасней i смачней, чым у любой сталоўцы). 100 тысяч штотыдзень — проста каб быць пры грошах — дзеля гасцiнцаў дзецям цi на ваду-перакус .  Атрымлiваецца  каля 400 тысяч у месяц.

Мае асабiстыя затраты нават не магу адзначыць — яны злiваюцца з агульнымi сямейнымi.

У месяц мы трацiм:

  • На бензiн для аўтамабiля — 400 тысяч
  • мабiльная сувязь — 200 тысяч (тры тэлефона)
  • пакет паслуг (тэлефон-iнтэрнэт-тэлебачанне) — 200 тысяч
  • электраэнергiя – 400 тысяч рублёў
  • камбiнiраваныя карма для хатнiх жывел — каля 200 тысяч


Вядома, што меючы невялiкую хатнюю гаспадарку, на прадукты харчавання затрат у нас няшмат. Мяса птушак (iндыкi, кураняты, качкi), трусаў; яйкi ; тварог, смятана, малако -толькi казiнае; садавiна, агароднiна (захоўваюцца амаль цэлы год) — усё гэта i наша хоббi i вынiк нашай хатняй працы.  Купляем толькi садавiну, што у нашых шыротах не расце; рыбу; цяляцiну альбо ялавiчыну; розныя крупы,  iншыя кулiнарныя дробязi — на ўсё гэта у месяц прыкладна 1.5 мiльёнаў рублёў.

Увогуле за месяц:  пяць мiльёнаў  чатырыста тысяч рублёў.

Азенне i абутак мы купляем перад кожным сязонам, пераважна з заробленых у ягадны сязон цi адкладзеных ранней грошай, заўсёды арыентуючыся на iх колькасць,  плануем загаддзя — што мы можам сабе дазволiць — стараемся купляць якасныя рэчы.

Дзесцi  ехаць далёка адпачываць мы зараз не збiраемся  (дарэчы  – калiсцi адпачывалi на моры). Увогуле, лiчу, што адпачыць можна i дома — за 8 кiламетраў ад нас ёсць лясное возера — наведваем яго нават некалькi раз на тыднi у спякоту — прыемна, карысна, а галоунае – танна.

Улiчваючы вышэй апiсанае становiшча, магу зрабiць вывад – здаецца, усё распланавана рацыянальна. Яшчэ нiколi не адчувала, што зрабiла нейкiя неабдуманыя цi непатрэбныя пакупкi, таму нават не ведаю, дзе тут зэканомiць. Напэўна, калi б нашай сям’i прыйшлося будаваць дом (падарунак  сваякоў), цi купляць аўтамабiль (купiлi на вясельныя грошы), дык становiшча наша было б iнакшым. Галоўнае у нашай вясковай сiстэме — тое, што заўсёды у залежнасцi ад патрэбы можна знайсцi магчымасць больш зарабiць цi адпачыць. 


Организатор конкурса:

Лого

Генеральный партнер:

Идея банк