Куды пайсці ўсёй сям’ёй? Паглядзець батлейку!

Міракль аб уршулі


Партатыўны лялечны тэатр – проста забаўка або цэлая культура?

Што такое партатыўныя лялечныя тэатры і хто іх вырабляе? Што агульнага яны маюць з народным тэатрам  Батлейка і элітарнай магнацкай культурай? Хто такі батлеечнік і ў чым сакрэт яго шапкі?

Адкуль пайшла мода на хатнія тэатры і якую ролю ў гэтым адыгралі беларускія магнаты? Навошта Францішцы Уршулі Радзівіл патрэбен быў у Нясвіжы тэатр? Чым прывабіць мужа і раззлаваць свякроў? Што такое міракль і як яго ўбачыць?

Што за загадкавыя знакі дайшлі да нас з сівой даўніны на цаглінах Мірскага замку? Дзе знаходзіцца цэнтр Еўропы? Якія міражы існуюць у Міры і як у іх паверыць?

Адказы на ўсе гэтыя пытанні,  а таксама на многія іншыя на выстаўцы твораў мірскага тэатры-студыі  “Мірская батлейка”  пад назвай “Міракль аб Уршулі” ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Адрас: Мінск, Музычны завулак, 5.
Расклад: працуе штодзень, акрамя панядзелка
Каса з 10.00 да 18.00
Кошт уваходнага білета: дарослы — 10 000 руб., дзіця — 5 000 руб.
тэл. для даведак: 220 26 67

Паважаныя чытачы! А вы калі-небудзь глядзелі так званыя «віфлеемкі», ці батлейкі? Чакаем вашых адказаў у каментарах! Нам важна меркаванне кожнага!
 

Читайте также:

Куда пойти всей семьей? Кататься на лошадях!

Куда пойти с ребенком? Клоуны приглашают!

Обсуждаем на форуме:

Отдых на выходных в Беларуси. Где?