“Маё сэрца б’ецца” – спектакль для дарослых пра жыццё і дзяцей

Маё сэрца б’ецца – спектакль для дарослых пра жыццё і дзяцей


15 чэрвеня 2013 г. у КЗ “Мінск” у межах праекту “У абарону жыцця” адбудзецца спектакль “Маё сэрца б’ецца”.

Пра што мараць немаўляты перад тым, як з’явіцца на гэты свет?

Ці задумваліся вы калі-небудзь, што робяць, пра што мараць немаўляты перад тым, як з’явіцца на гэты свет? Тады запрашаем вас зазірнуць у незвычайную установу – Нябесную школку. 15 чэрвеня 2013 г. ў КЗ “Мінск” у межах праекту “У абарону жыцця” будзе прадстаўленая тэатральная пастаноўка “Маё сэрца б’ецца”, дзеі якой адбываюцца менавіта ў такой школцы, дзе вучацца дзеці, якія яшчэ не нарадзіліся.

Мы як быццам зазірнем у свет тых, хто яшчэ ня бачыў гэтага свету, да якога мы так прывыклі. Ня бачыў, але так прагне сюды трапіць, каб пабачыць сонца і дрэвы, адчуць пах кветак і прабегчыся басанож па роснай траве. І галоўнае, каб нарэшце, упершыню за доўгія дзевяць месяцаў, пабачыць сваіх бацькоў. Кожны дзіцёнак перакананы, што бацькі яго вельмі чакаюць і, таксама як і ён, прагнуць хутчэй яго пабачыць. І так мусіць быць… аднак ці так яно ёсьць?

А пакуль нашыя маленькія героі не губляюць часу дарма, бо ім належыць засвоіць шмат якія навукі, так неабходныя ў гэтым складаным свеце: дабрыню і пяшчоту, дзіцячую непасрэднасьць, бацькоўскую логіку і шмат чаго яшчэ. У навучанні ім дапамагаюць мудрыя і вясёлыя настаўнікі Нябеснае школкі, заўсёды гатовыя не толькі праэкзаменаваць, але і падбадзёрыць сваіх выхаванцаў. Акрамя таго, дзяцей чакаюць складаныя выпрабаванні ды поўнае прыгодаў марское падарожжа.

У той самы час на зямлі маладая сямейная пара стаіць перад выбарам: паддацца ўласным эгаістычным разважанням ці падарыць сьвету яшчэ адзін створаны Богам цуд. І на пачатку для іх здаеца ўсё вырашана, і жаданне уладкаваць перш за ўсё уласнае жыццё пераважае. Але магчыма, штосьці зможа пераканаць іх зьмяніць сваё рашэнне…
 

Спектакль адбудзецца 15 чэрвеня ў КЗ «Мінск»

Пачатак а 19:00

Кошт квіткоў 30000 — 100000 бел. руб.

Квіткі можна набыць у касе КЗ «Мінск» або ў кропках KVITKI.BY

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 125 77 35 +375 29 773 40 89

або па e-mail: missioncjc@mail.ru

Спецыяльная старонка праекта www.savelife.by/
 

Уважаемые читатели! Придете ли Вы на спектакль? Ждем ваших ответов в комментариях!

Читайте также: