![]() |
Питаться вкусно и полезно? С «НеВЕСомость-2″ это возможно! Сегодня мы публикуем первые рецепты правильных блюд.
Поделитесь своим рецептом «здорового» блюда в рамках конкурса » Вкусно и здорОво!» и получите приз от генерального партнера проекта — мультирезку Philips
Смажаны фаршыраваны кальмар і фруктовая салата от ALEXINC
|
Смажаны фаршыраваны кальмар
|
| Час на прыгатаванне | Энергетычная каштоўнасць 100г | Белкі | Тлушч | Вугляводы |
| прыблізна 1 гадзіна | 100 кКал | 12% | 1,2% | 10,5% |
Для прыгатавання стравы Вам спатрэбіцца:
- тушка кальмару (з разліку 1-2 на порцыю);
- шклянка (каля 200 мл) рысу;
-
прыкладна 100 гр сумесі гародніны (я выкарыстоўваў марожаную сумесь — морква, перац, фасоль, цыбуля ды кукуруза — з крамы).
![]() |
![]() |
![]() |
Спосаб прыгатавання:
- Рыс трэба прамыць, заліць вадой (удвая больш за рыс каля 400мл), дадаць сумесь, крышачку алею ды пасаліць і паставіць варыцца. Я выкарыстоўваў мульціварку, і яна варыла каля 40 хвілін.
- Потым трэба ўнутр кальмараў пакласці рыс з гароднінай: рабіце гэта акуратна, каб не ашпарыцца, бо рыс гарачы, да таго ж можна парваць кальмара.
- Апасля варта абваляць кальмары у муцэ ды пасмажыць у алеі. Смажацца яны вельмі хутка: як толькі атрымалася залатая корка — трэба здымаць.
|
Фруктовая салата
|
| Час на прыгатаванне | Энергетычная каштоўнасць 100г | Белкі | Тлушч | Вугляводы |
| 15 хвілін | 69 кКал | 0,9% | 2,35% | 10,5% |
Для адной порцыі Вам спатрэбіцца:
- палова сярэдняй грушы (напрыклад, салодкая канферэнцыя);
- палова сярэдняга яблыка (не кіслае);
- 1 ківі;
- чвэрць банану;
- 2 свежыя клубніцы;
- узбітыя вяршкі (я выкарыстоўваў балончык).
Спосаб прыгатавання:
- Грушу і яблык пачысціць ад скуры, парэзаць на маленькія кубікі (памерам каля 3 мм) і перамяшаць.
- Ківі таксама пачысціць ды парэзаць.
- Узяць глыбокую місачку (як для марожанага ці дэсертаў; лепш, каб яна была з празрыстага шкла) і на дно выкласці слой бананаў і крышачку збрызнуць вяршкамі (!!!крышачку!!!). Потым — палову ківі і таксама дадаць крышачку вяршкоў, затым — яблыкі з грушай, зверху дадаць вяршкоў.
- Клубніцы парэзаць уздоўж на тонкія пялесткі і упрыгожыць імі верх дэсерта. Паставіць талерку ў лядоўню на 10 хвілін. Салата павінна быць крыху халоднай, але не замарожанай (гл. фота вышэй)
Уважаемые читетали! Приглашаем оставить Ваш «правильный» рецепт ЗДЕСЬ>>>
Организаторы конкурса:
|
|
|
![]() |
Читайте также:
Фотофакт. Пейте, люди, свежий сок — будете здоровы!
Худея, позаботьтесь о красоте лица
Обсуждаем на форуме:





.jpg)

