По данным ООН, сегодня женщины выполняют в три раза больше неоплачиваемой работы на дому, чем мужчины. А что если бы за нее платили? Сколько могла бы зарабатывать среднестатистическая мама, которая занимается хозяйством? Мы нашли любопытные подсчеты белоруски Марии Гриц, которая сейчас находится в декрете с дочкой. 
 
Як жа часта жанчыны сутыкаюцца з тым, што іх неаплочваемая праца не цэніцца! Нават ёсць такі сіндром — сіндром дамахазяйкі (хатняя гаспадыня гучыць прыгожа і да такога панылага сіндрома не пасуе), Гэта калі чалавек спустошаны манатоннай працай без выніку і прызнання.
А ці ведаеце вы, колькі каштуе гэтая неаплочваемая праца? Давайце палічам на маім прыкладзе.
Мяркую, больш за ўсё пацягне праца нянечкі
У мяне няма адмысловай адукацыі і досведу, таму пастаўлю мінімум 6 руб. за гадзіну. Хаця чорт, я раблю розныя развівашкі і гульні, тусуюся з маленькай ноччу… Хай будзе 8 руб! 30 працоўных дзён памнажаем на 12 гадзін = 2880 руб.
Яшчэ трэба гатаваць
Часам мы падтрымліваем малы рэстаранны бізнес, але ў асноўным ямо тое, што я прыгатую. У абавязкі хатняга повара ўваходзіць склад рацыёну, закупка прадуктаў, гатаванне з улікам «я ем усё, акрамя цыбулі, морквы, кабакоў…». Карацей, разам з хатнім хлебам, торцікамі, але без адукацыі стаўлю сабе 20 руб. на 30 дзён = 600 руб.
Навядзенне парадку
О, прыбіраюся я прам не агонь, таму вазьму самыя нізкія расцэнкі. На генералку мяне хапае раз на месяц (100 руб), а «для падтрымання чысціні'»… ох, безліч. Добра, 2 разы на тыдзень грунтоўна (60 руб), вось і палічам іх = 580 руб.
А пранне? Так, і яно каштуе грошай
Без вычварэнстваў, проста рассартыравала-заклала-націснула-дастала-развесіла-склала каштуе 12 руб. за раз. З нагоды татальнай кашаізацыі сямʼі (каша зараз у нас паўсюль) пралка ўключаецца кожны трэці дзень стабільна, то бок мінімум 10 разоў на месяц = 120 руб.
Я не ўлічваю сямейны мэнэджмэнт, псіхатэрапію, меддапамогу і іншыя падобныя штукі. Не ведаю, як іх ацаніць, але ж і туды ідзе рэсурс.
Агулам назбіралася 4 080 руб. у месяц. Сурʼёзныя грошы, праўда?
Гэтым падлікам я хачу паказаць усім хатнім гаспадыням, усім жанчынам, на чыіх руках трымаецца побыт — вы нерэальныя супергероі! Вы настолькі крутыя, што вас можа мала хто дазволіць сабе за грошы, а вы дорыце сямʼі такія вялікія выселкі з-за любові.

Агулам назбіралася 4 080 руб. у месяц
—
Хахаахзхахаха так а чего бы не зарабатывать такую сумму до того как своего родили? Заодно и опыта наберётесь. А то множество женщин из глубинки жалуются, что высокооплачиваемую работу не найти.
Молодец! Теперь пусть выйдет на рынок услуг и продаст свой труд! Цена определена, осталось лишь покупателя найти.
У мяне няма адмысловай адукацыі і досведу, таму пастаўлю мінімум 6 руб. за гадзіну. Хаця чорт, я раблю розныя развівашкі і гульні, тусуюся з маленькай ноччу… Хай будзе 8 руб! 30 працоўных дзён памнажаем на 12 гадзін = 2880 руб.
***
Цифры формировались на основании чего? От балды?
Nаtаli_G,
Конечно, от балды. Если бы человек сталкивался с поиском няни, то представлял бы, что если тупо умножить стоимость чьего-то часа работы на количество часов в месяце, то итоговая цифра будет больше, чем реальная стоимость няни при полном рабочем дне. Тем более няни без «адмысловай адукации» и опыта.